Міра Лукша атрымала літаратурную прэмію імя Веслава Казанэцкага



Міра Лукша і Анна Каміньска сталі лаўрэаткамі літаратурнай прэміі Прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага. Міру Лукшу адзначылі за ўвесь творчы даробак, але з асаблівай увагай на адну з апошніх яе кніг – “Радаслоў”.

Узнагароды лаўрэаткам уручыў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

Літаратурную ўзнагароду прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2017 год атрымліваюць Анна Каміньска за кнігу „Białowieża szeptem. Historie z Puszczy Białowieskiej” і Міра Лукша за сваю творчасць, у тым ліку за кнігу «Радаслоў». Сардэчна віншую вас!

Лаўрэатка конкурсу Міра Лукша:

Дзякую калегам, якія матывавалі мяне, былі для мяне падтрымкай, таму вось на гэтых здымках быў здымак з рэдакцыі «Нівы». Думаю, гэта было прыемна не толькі мне, але і бацькам, сябрам, шмат якім беларусам, якія ведаюць маю творчасць, любяць мае творы, спяваюць мае песні.

Яўген Вапа – галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва»:

Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» прапанавала гэтую кніжку Міры Лукшы для ўзнагароды. І я проста цешуся. Міра Лукша ўжо была намінаваная да ўзнагароды імя Веслава Казанэцкага ў ранейшых гадах. Сёння адчуваўся яе непаўторны клас і яе самастойнасць думання і пісання.

Намінаваныя да сёлетняй прэміі імя Веслава Казанэцкага былі таксама кніжкі „Miłość” Ігната Карповіча, „”Martwiątka” Кшыштафа Пулаўскага і зборнік паэзіі „Licencja na pierwszy śnieg” Эвы Владарскай. Урачыстае ўручэнне ўзнагароды прайшло 27 раз.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі