Міра Лукша пра канкурэнцыю і свае карані
Міра Лукша зноў мае шанец на ўзнагароду прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага. Беларуская літаратарка трапіла ў шорт-ліст прэміі. Яе вылучылі за ўвесь творчы даробак з улікам апошняй кнігі пад назвай “Радаслоў”:
– Канкурэнцыя цікавая. Зноў Ігнат Карповіч. Калі глядзець на нашыя карані, то яны сягаюць, і Ігнатавы, і мае, у вёску Меляшкі Гарадоцкай гміны. Магчыма там сваяцтва нейкае ёсць. Вёсцы больш чым 1000 гадоў. Напэўна гэтыя лёсы перапляліся і кроў нашая таксама. Гэта беларуская вёска. Гэта адмысловае месца – апора беларушчыны, было і, спадзяюся, яшчэ ёсць.
Міра Лукша з’яўляецца аўтаркай 16-ці кніг на беларускай і польскай мовах. Працуе журналісткай тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі