Міра Лукша прэзентавала сваю новую кнігу «Спеў дрэў»
У беластоцкім „Склепе з культурай” прайшла прэзентацыя кнігі Міры Лукшы „Спеў дрэў” для самых маленькіх чытачоў.
На сустрэчы былі таксама і старэйшыя аматары яе творчасці. Віктар Швед прызнаўся, што сам чэрпае натхненне ў паэзіі Міры Лукшы:
– Я, пішучы свае вершы, таксама часта ўспамінаю яе, і часта выкарыстоўваю яю думкі ў сваёй паэзіі. Цешуся, як хтосьці з блізкіх мне асоб выдаецца. Шкада, што так мала выдаюць.
Сустрэча з Мірай Лукшай была арганізаваная Аб’яднаннем „АБ-БА” ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
