Міраслаў Раманюк: У Гайнаўцы яшчэ чуваць беларускую мову
З 1-га красавіка ў Польшчы будзе праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла.
Як вызначыць беларусаў, распавёў былы стараста Гайнаўскага павету Міраслаў Раманюк:
– Тут гэтым падзелам хутчэй з’яўляецца веравызнанне. Найчасцей беларусы праваслаўныя, таму колькі праваслаўных, столькі збольшага і беларусаў у нас. Канешне хтосьці можа быць беларусам, а быць каталіцкага веравызнання ці іншага, такое таксама здараецца.
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, як і беларусы – грамадзяне Польшчы, мусяць прыняць удзел у Нацыянальным перапісе. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт, тэлефон або выклік перапісчыка на дом.
Беларускае Радыё Рацыя