Міраслаў Здрайкоўскі: Важна выявіць сілу волі і застацца беларусамі
У Польшчы працягваецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля па стане на 2021 год. Пра важнасць пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае мастак з Бельска-Падляшскага Міраслаў Здрайкоўскі:
Польскі ўрад і палякі не зацікаўлены ў тым, каб моцна падтрымалі сваю тоеснасць народы, якія прыязджаюць. Я сам ведаю, што калегі гавораць: калі прыехалі ў наш край, то няхай культывуюць нашыя звычаі.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жылля можна на афіцыйным сайце перапісу.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя