Мітрапаліт Ануфры – новы кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы
У Кіеве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзвядзення на прастол кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя. Пра гэта паведамляе сайт Украінскай праваслаўнай царквы. Напярэдадні мітрапаліт Ануфрый меў размову з украінскім прэзідэнтам.
– Мы хочам аднавіць нашу дзяржаву. Але для гэтага мы самі мусім аднавіцца, бо інакш новай Украіны не будзе. Будзе перастаноўка складнікаў, а сума не будзе мяняцца. Таму задача царквы – зрабіць усё, каб людзі духоўна аднавіліся.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павіншаваў Ануфрыя з абраннем на прастол кіраўніка ўкраінскай царквы.
– Я вельмі цешуся гэтым рашэннем. І спадзяюся, што адной з першых вашых задач пасля абрання будзе працяг пошуку міру, згоды і еднасці, якіх вельмі патрабуе Украіна.
На інтранізацыі прысутнічалі прадстаўнікі іншых праваслаўных цэркваў свету. Мітрапаліт Ануфрый быў абраны 13 жніўня ў Кіева-Пячэрскай Лаўры. Да яго Украінскую праваслаўную царкву больш за 20 гадоў узначальваў мітрапаліт Уладзімір, які памёр у пачатку ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота molbuk.ua