Мітрапаліт Сава асвяціў царкву ў Збучы
Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава асвяціў царкву ў вёсцы Збуч, што ў Чыжоўскай гміне на Гайнаўшчыне. Новапабудаваная царква – у гонар святых Мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх.
Ініцыятаркай пабудовы з’яўляецца Ірэна Саўчук, якую Мітрапаліт Сава ўзнагародзіў ордэнам Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ІІ ступені.
– Плакала ўвесь дзень. І плакала са шчасця. Бо ўрэшце прыйшоў дзень асвячэння гэтай царквы. Гэта наш самы шчаслівы дзень.
Айцец Андрэй Якімюк:
– Са Збуча ёсць людзі, якія аддалі сваё жыццё за тое, што былі беларусамі. Акрамя гэтага, унучка аднаго з іх была ініцыятаркай гэтай царквы.
Сярод фурманаў, забітых у 1946 годзе атрадам Рамуальда Райса “Бурага”, былі жыхары і вёскі Збуч. Усіх фурманаў было 30, і яны ўваходзяць у лік святых Мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара