Міжморская калона прыняла ўдзел у Маршы Незалежнасці ў Варшаве



У Варшаве адбыўся буйны Марш Незалежнасці. Да польскай падзеі далучыліся і беларусы. Аб’яднанне Рух утварыла Міжморскую калону.


Нашаму радыё сённяшні Госць Рацыі – кіраўнік варшаўскай філіі Руху Ігнаць – распавёў пра міжнародную падтрымку і пра тое, чаму аб’яднанню было важна паўдзельніць у Маршы:

-Нашае меркаванне, што мусілі так зрабіць, бо шмат беларусаў, якія як Станіслаў Булак-Балаховіч змагаліся за незалежнасць Польшчы. Мы лічым, што таксама мы павінны іх падтрымаць. І плюс палякі вельмі добра ставяцца да нас, нас заўсёды падтрымліваюць. І вось мы вырашылі зрабіць нашу Міжморскую калону.

РР: Калі ты кажаш, што палякі падтрымліваюць, што менавіта ты маеш на ўвазе?

Ігнаць: Польскія ўлады вельмі добра ставяцца да беларусаў, выдаюцца гуманітарныя візы, мы тут сябе адчуваем амаль як дома, таму вырашылі іх падтрымаць.

РР: Наколькі камфортна быць беларускім аб’яднаннем у  Польшчы?

Ігнаць: Насамрэч, вельмі ўсё лаяльна, вельмі ўсё добра. Ніхто нам не перашкаджае ў нашай дзейнасці.

РР: Як фармавалася вашая калона?

Ігнаць: Яна фармавалася з лозунгам „Intermarium – моц і бяспека нашых народаў”. Мы зладзілі Міжморскую калону. Там былі беларусы, палякі, украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы, плюс да нас далучыліся прадстаўнікі Паўночнай Македоніі і Венецыі.

Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя