Міжнародная кампанія з ІТ-індустрыі адкрыла офіс у Беластоку — працаўладкаваліся 170 чалавек



Гэта і новыя працоўныя месцы, і магчымасць для студэнтаў у будучым прайсці там практыку. У аўторак (28.03) у Беластоку адкрыла свой офіс міжнародная кампанія з ІТ-індустрыі – Godel Technologies.

fot. Edyta Wołosik

Мы брытанская кампанія, – сказала менеджэр Godel Technologies Юлія Сокал.

— У нас шмат кліентаў з Еўропы і Вялікабрытаніі. Мы таксама гатовыя рэалізаваць свае праекты ў ІТ-індустрыі ў Беластоку – дадала яна.

У Беластоку было працаўладкавана 170 чалавек – 70 з іх беларусы, – паведаміў мэр горада Тадэвуш Трускaляскі, які прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці офіса.

— Тэарэтычна ў нас на Беласточчыне няма бежанцаў з Беларусі, але, напрыклад, дзяцей беларускага паходжання ў навучальных установах у два разы больш, чым з Украіны; людзі прыяжджаюць зь Беларусі ў Польшчу, бо тут маюць шанец на нармальнае жыццё. Аднак у нас рынкавая эканоміка, дэфіцыту няма, палітычнага пераследу няма, – падкрэсліў ён.

У кампаніі Godel Technologies у Польшчы працуе каля 1400 чалавек. Апрача Беластока мае офісы ў Лодзі, Уроцлаве і Гданьску.

Паводле Радыё Беласток.