Міжнародная місіянерка наведала беларускую службу ў Варшаве



Міжнародная каталіцкая місіянерка руху „Святло – Жыццё” Юлія Фралова наведала каталіцкую службу беларусаў у Варшаве ў касцёле св. Аляксандра. Дзе служыць ксёндз Вячаслаў Барок.

Яна парадавала вернікаў хрысціянскімі песнямі пад гітару:

– З 1996 года пачалася мая місіянерская дзейнасць у розных краінах, дапамога святару, закладанне супольнасці „Святло – Жыццё”, евангелізацыя, малітва за людзей. Гэта такое асноўнае, але таксама „Малітва за Беларусь” – гэта адно з маіх ужо асабістых пакліканняў. Дзесяць гадоў таму звярталіся да нашых біскупаў, каб пачаліся рэгулярныя імшы за Беларусь.

Вернікі ўсцешаны тым, што правялі час з місіянеркай. Калядныя песні пад гітару, выкананыя Юляй Фраловай, успаміны за кубачкам гарбаты зрабілі сустрэчу цікавай і запамінальнай.

Беларускае Радыё Рацыя