ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя аспірантаў у Беластоку
Ці дае пагранічнае палажэнне Падляшша дадатковыя магчымасці эканамічнага, сацыяльнага ды культурнага развіцця? Адказ на гэтае пытанне паспрабуюць знайсці ўдзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі аспірантаў універсітэтаў у Беластоку. Свае даследванні і погляды прадставяць навукоўцы з Польшчы і Беларусі, расказвае каардынатарка канферэнцыі Марыяна Казлоўская:
– На гэты момант пацвердзілі свой удзел 9 чалавек з Беларусі. Гэта прадстаўнікі дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з Менска, Баранавіцкага ўніверсітэта, Акадэміі навук Беларусі. На пачатку заяўкі на ўдзел падавалі біёлагі і хімікі, а зараз прымуць удзел тры асобы з права.
Падаваць саве заяўкі на ўдзел у канферэнцыі можна яшчэ да 17 кастрычніка. Усю інфармацыю можна знайсці на сайце Універсітэта ў Беластоку. У мерапрыемстве, якое пачынаецца 13 лістапада, прымуць удзел навукоўцы, а таксама прадпрымальнікі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
