Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве



Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, які адбудзецца 7 лютага (нядзеля) ад 12:00 да 14:00 каля Калоны Сігізмунда.

7 лютага абвешчаны Святланай Ціханоўскай  Міжнародным Днём Салідарнасці з Беларуссю. Акцыі салідарнасці адбудуцца больш чым у 30 краінах свету. У варшаўскай урачыстасці возьме ўдзел адзін з лідараў беларускіх пратэстаў Павел Латушка, а таксама дэпутат з парламенцкай групы па Беларусі Міхал Шчэрба. Акрамя таго, запланаваныя выступы музыкаў і танцавальны флэш-моб. Ганаровы патранат над варшаўскім святкаваннем Міжнароднага Дня Салідарнасціз Беларуссю ўзялі нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

У гонар Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю па ініцыятыве дэпутата Міхала Шчэрбы быў запушчаны конкурс плакатаў салідарнасці. Найлепшыя работы з’явяцца на вялікіх рэкламных экранах, якія належаць Warexpo, а плакат – пераможца конкурсу будзе выкананы ў выглядзе муралу на адным з адміністрацыйных будынкаў Варшавы. Узначаліць журы і выканае пазаконкурсную работу вядомы польскі мастак Andrzej Pągowski.

Паводле прэс-рэліза