Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка-2015



Выступ кіеўскага камернага хору “Сафія” ўрачыста адкрыў Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка-2015”. Канцэрт быў прысвечаны польскаму кампазітару Рамуальду Твардоўскаму, які падтрымлівае фестываль з самага яго пачатку – 1983 года. Сёлета Твардоўскаму споўнілася 85 гадоў, і з гэтай нагоды ўкраінскі хор выканаў дзве кампазіцыі юбіляра, у тым ліку прэм’еру твора “ Божа, во імя Твое”, кажа  Дымітр Парашсцкі з хора “Сафія”.

– Рэпертуар больш разгорнуты – гэта і праваслаўныя творы, дзя як духоўна-сакральныя, так і свецкія песні. Даволі часта да нас прыходзяць сучасныя кампазітары і замаўляюць выкананне ўласнай музыкі.

Конкурсныя праслухоўванні фестывалю пачынаюцца ў чацвер. Пачатак а 17-й у зале філармоніі па вуліцы Падлеснай. Выступяць хоры з Вугоршчыны, Украіны, Польшчы і жаночы хор з Воршы і дзіцячы са Светлагорска. Праслухоўванні закончацца ў суботу, а з  вынікамі 34-га фестывалю царкоўнай музыкі пазнаёмімся ў нядзелю.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток