Міжнародны фотавернісаж у Шчытах-Дзенцялова
Група маладых фатографаў з Польшчы, Украіны і Беларусі правяла на Беласточчыне фотасесію ў адмысловай чорна-белай тэхніцы. Фатаграфавалі краявіды, будынкі, а перадусім людзей, якіх пазней запрасілі на вернісаж у Шчыты-Дзенцялова, што ў гміне Орля.
Як кажа Юрый Мацеюн з Менска, здымкі выкананыя ў гэтай тэхніцы змяняюць рэчаіснасць:
– Здымак для нас цяпер – гэта проста адбітак рэчаіснасці, то бок што мы бачым, тое з’яўляецца і лічбавым варыянце, сам здымак фактычна не адрозніць ад таго, што мы бачым. А гэта старая шляхетная тэхніка і яна ператварае нашу каляровую рэчаіснасць у пэўны фантастычны свет з гэтымі недасканаласцямі. Мы змяняем рэчаіснасць, калі робім здымкі такой тэхнікай.
Праект “Патройны партрэт” можна пабачыць у Цэнтры ў Шчытах-Дзенцялове і ў беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Прэзентацыя вынікаў праекта праходзіць у межах фестывалю “Усход культуры – Іншае вымярэнне” ў Беластоку.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара