У Нараўцы пачаўся Міжнародны мастацкі пленэр
У Нараўцы, што на Гайнаўшчыне, стартаваў 14-ты Міжнародны мастацкі пленэр. У ім удзельнічаюць каля 20 мастакоў з Польшчы і з-за мяжы. Як распавядае суарганізатар мерапрыемства, гайнаўскі мастак Віктар Кабац, апроч жывапісных прац мастакі будуць працаваць таксама над скульптурамі:
– Ёсць таксама крыху разьбяроў, якія працуюць з каменем, глінай. Пазней з гэтых мініяцюр можна рабіць большыя працы. Працуюць і з дрэвам. Таму не толькі тыповыя мастакі тут.
Сярод удзельнікаў пленэру ёсць мастакі і скульптары з Польшчы, Літвы і Латвіі. Беларусь прадстаўляе менская мастачка Святлана Рыжнікава. 14-ты Міжнародны мастацкі пленэр у Нараўцы завершыцца 27-га верасня. Працы, якія паўсталі ў час пленэру, можна будзе пабачыць у мясцовай мастацкай галерэі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя