Міжнародны мастацкі пленэр у Нарве
Мастакі з розных краінаў свету малююць краявіды і архітэктуру Нараўскай гміны. У Нарве праходзіць міжнародны мастацкі пленэр з удзелам жывапісцаў з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.
Мастакі кожны дзень малююць іншыя месцы. У пленэры прымае ўдзел 11 чалавек. Як кажа мастачка з Беларусі Марына Канавалава, краявіды Падляшша вельмі падобныя да таго, што можна сустрэць у беларускай вёсцы.
– Беластоцкая зямля вельмі падобная да беларускай зямлі. Тут усё такое роднае, падобнае і працуецца тут вельмі добра. Нашы арганізатары не даюць нам засумаваць. І шукаюць для нас усё новыя і новыя цікавыя краявіды, далягляды.
Мастакі наведалі Краіну адкрытых аканіц, вёскі Трасцянку і Пухлы. У межах пленэру кожны дзень іншы мастак праводзіць таксама майстар-класы для мясцовых дзяцей. Вынікі пленэру і майстар-класаў будуць прэзентаваныя 13 ліпеня ў 18 гадзін у нарваўскім парку.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя