Міжнародны тыдзень беларускай культуры ў Вільні
З 5 па 10 ліпеня ў Вільні пройдзе Міжнародны тыдзень беларускай культуры.
Праграма тыдня ў Вільні:
– 7 ліпеня жыхары і госці Вільні змогуць убачыць арт-інсталяцыю ад студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Клетка». Інсталяцыя будзе размешчана на Лукішскай плошчы.
– 9 ліпеня а 19:00 у Рускім драматычным тэатры Літвы адбудзецца прэм’ера спектакля «Трэцяя змена» рэжысёра Андруса Дар’яла паводле п’есы Паўла Пражко. Гісторыя апавядае пра летнік і «нявіннае дзяцінства» як сістэму прымусовага выхавання. У спектаклі ўдзельнічаюць беларускія акторы-рэлаканты з Гародні. Рэгістрацыя на спектакль тут.
– 10 ліпеня а 20:00 на фан-зоне ля Белага моста адбудзецца літоўская прэм’ера дакументальнага фільма Аляксея Палуяна «Кураж». Пасля прагляду фільма пройдзе грамадская дыскусія з удзелам самога рэжысёра на тэму «Роля мастацтва падчас пратэстаў у Беларусі». Паказ пройдзе пры падтрымцы фестываля дакументальных фільмаў NEPATOGUS KINAS. Уваход вольны.
– 10 ліпеня а 15:00 у Genys Garden Vilnius і 11 ліпеня аб 11:00 у S. Moniuškos skveras, Vilniaus g. пройдзе мастацкі майстар-клас «Паштоўкі палітвязням». Рэгістрацыя на майстар-клас тут.
– Завершыцца тыдзень 11 ліпеня а 19:00 вялікім канцэртам «Культура мацней за дыктатуру» ва ўнутраным дворыку ЕГУ, у мерапрыемстве бяруць удзел Лявон Вольскі (акустыка), дуэт Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука, а таксама Сяргей Kosmas. Уваход вольны.
Праграму Тыдня беларускай культуры ў іншых гарадах і краінах можна паглядзець па спасылцы.