Моладзь памежжа: разам за бяспеку
Рэалізацыю такога праекту завершылі прадстаўнікі берасцейскага абласнога аддзялення МНС супольна са спартовым таварыствам “Стражак” з Белай Падляшскай і Дабраахвотным таварыствам пажарных з Валыні. У час праекту дзецям і падлеткам тлумачылы асновы бяспечнай жыццядзейнасці. Але таксама знаёмілі з культурнымі традыцыямі памежжа. Кажа кажа каардынатар праекту з беларускага боку, супрацоўнік МНС Мікалай Кузьміцкі:
– Мы сапраўды знайшлі вельмі шмат цікавых матэрыялаў, мы выдалі гістарычныя дапаможнікі і ў Беларусі, і ў Польшчы, і ва Украіне: як развівалася нашая служба, якія вехі яна праходзіла. Музейныя экспазіцыі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў дзяцей. У Берасці, напрыклад, у чэрвені больш за дзве тысячы дзяцей наведалі гэтую экспазіцыю.
Праект рэалізуецца ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна. У ім паўдзельнічала больш за восем тысяч дзяцей, правялі каля двух соцен розных мерапрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота belta.by