Моладзь з Ізраіля дапамагла ўпарадкаваць габрэйскія могілкі



Кнышын, што на Падляшшы, наведала група моладзі з Ізраіля. Заўтра яны супольна з мясцовай моладдзю правядуць працы па ўпарадкаванні мясцовых гістарычных габрэйскіх могілак.

Як распавёў старшыня Кнышынскага  Рэгіянальнага Таварыства імя Жыгізмонта Аўгуста Мечыслаў Ляўковіч,  працы па выратаванні помніка даўніны, якім з’яўляецца кнышынская кірха, вядуцца ўжо ад некалькіх гадоў.

–     Таварыства прывяло ў парадак кірху, якая зарасла і да якой нельга было прайсці. Мы зрабілі новую дарогу. Гэтыя габрэйскія могілкі ўнікальныя, такіх у Польшчы ды, відаць, ва ўсім свеце больш няма. На могілках захаваліся рэдкія захаванні, нават з 16 стагоддзя. Сярод іх ёсць каралеўскія. Таму гэтае ўпарадкаванне можна назваць асаблівым.

Як адзначае Мечыслаў Ляўковіч, габрэйскія могілкі ў Кнышыне з’яўляюцца ўнікальнымі ў гэтай частцы Еўропы. На іх захавалася каля 800 мацэваў.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Andrzej Zgiet