Мошчы святога мучаніка Дзіцяткі Гаўрыіла вярнуліся ў Беласток
22 верасня Беластоку пад старшынствам Мітрапаліта Варшаўскага і усяе Польшчы завяршаюцца двухдзённыя урачыстасьці з нагоды 22-й гадавіны перанясення у Беласток мошчаў Сьвятога- мучаніка-Дзіцяткі Гаўрыіла.
– Святы мучанік-Дзіцятка Гаўрыіл з’яўляецца патронам праваслаўных дзяцей і моладзі Польшчы. Яго мошчы пастаянна знаходзяцца ў месцы яго нараджэння – у жаночым манастыры ў Зверках каля Заблудава. Святы Гаўрыіл нарадзіўся менавіта ў вёсцы Зверкі ў 1684 годзе і там памёр пакутніцкай смерцю ва ўзросце шасці гадоў. Прычыны і акалічнасці яго смерці застаюцца прадметам спрачак і разнагалоссяў. У часы ліхалеццяў нятленныя мошчы пакутніка шмат разоў былі перавезеныя з месца на месца. З 1944 году яны знаходзіліся ў Гародні, адкуль у 1982 годзе, дзякуючы намаганням тагачасага епіскапа Беластоцкага і Гданьскага Савы, яны былі ўрачыста перанесеныя ў Сабор Святога Мікалая ў Беластоку.
Мошчы святога мучаніка Дзіцяткі Гаўрыіла вярнуліся ў Беласток, з траўня яны знаходзіліся ў манастыры ў Зверках.
Кастусь Бандарук Беларускае Радыё Рацыя