Мошчы Cв. Марыі Магдаліны прыбудуць у Польшчу



З 16 па 23 жніўня пройдзе пілігрымка ў Варшаву да мошчаў святой Марыі Магдаліны, кажа айцец Адам Місеюк:

– Гэта найвялікшая частка рэліквіі Cвятой Марыі Магдалены, якая захавалася да нашых часоў. Гэтыя рэліквіі рэдка пакідаюць святую гару Афон. Калі мы набліжаемся да гэтага святога, то таксама набліжаемся і да самога Бога.

Гэты будзе ўнікальная магчымасць пакланіцца і дакрануцца да святых мошчаў Марыі Магдаліны. Паколькі на Афоне могуць пабываць толькі мужчыны і толькі  праваслаўныя, кажа Ян Смык з брацтва Кірыла і Міфодзія:

– Гэта адзіная магчымасць, бо ў другі раз іх у Польшчы не будзе. Я быў у манастыры Сімона Пятра, калі манахі неслі гэтыя мошчы, то я адчуў духмянасць, такі добры запах. Трэба прыйсці, каб пакланіцца, памаліцца, можна асвяціць крыжык, медальон, іконку, ці проста папрасіць пра бласлаўленне.

Царква заклікае пакланіцца мошчам і ўзяць удзел у малітве вернікаў іншых хрысціянскіх канфесій. Падрабязная інфармацыя і расклад пілігрымкі на сайце relikwie.bractwocim.pl

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя