„Moto retro” ў Беластоку



У Беластоку каля галерэі „Юравецкай” прайшла выстава рэтра-аўтамабіляў. Арганізавана яна з нагоды пятнаццатага прабегу „Moto retro”. Падрабязней кажа прадстаўнік арганізатараў, беластачанін Рыгор Шмідт з таварыства „Moto retro”:

– На выставе мы бачым аўтамабілі, у тым ліку з Літвы, з розным мясцінаў Польшчы. Пераважна гэта аўтамабілі даваенныя, якія не пабачыш на вуліцы. Тут мы маем мерсэдэс з 30-х гадоў, таксама ролс-ройс з 30-х. Пакард, рэно – з 50-х. Шэўрале з 40-х гадоў.

Ужо ў суботу ўдзельнікі прабегу накіруюцца ў Супрасль і Чорную Беластоцкую. Усяго ў прабегу ўдзельнічаюць некалькі дзесяткаў рэтра-аўто.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток