Моўны клуб Труймяста ў Гданьску запрашае на „Беларускамоўны нэтворкінг”
На першую пілотную сустрэчу праекта „Беларускамоўны нэтворкінг” запрашаюць ужо сёння, 26 лютага, у Гданьску.

Гэта добрая магчымасць папрактыкаваць беларускую мову, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў. Мерапрыемства адбудзецца ў межах Моўнага клуба Труймяста, – распавёў адзін з арганізатараў спадар Андрусь:
– Падчас нэтворкінга ўдзельнікі распавядаюць пра сябе, а потым абмяркуюць простыя пытанні і такім чынам будуць знаёміцца паміж сабой. Падчас сустрэчы кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць распавесці аб сваім ўласным праекце, ці зрабіць абвестку.
Сустрэча адбудзецца ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці па адрасе Plac Solidarności, 1, заля 3.19. Пачатак – а 15-ай гадзіне. Рэгістрацыя на сустрэчу адбываецца праз апытанку ў чаце нэтворкінга ў тэлеграм.
Беларускае Радыё Рацыя
