„Моўная кавярня” ў Беластоку



Задарма вывучаюць мовы і пазнаюць цікавых людзей. У Беластоку па панядзелках праходзіць „Моўная кавярня”, у час якой ахвотныя могуць практыкаваць цікавую для сябе мову. Найбольш зацікаўленых засяроджвае англійская, аднак славянскія таксама маюць сваіх энтузіястаў, кажа арганізатар мерапрыемства Пжэмыслаў Вежбовскі.

– Арганізуем ужо 9 гадоў. Шмат жыхароў Беластока прыходзіць. Ёсць некалькі студэнтаў з Беларусі, якія, што вельмі цікава, пачалі вывучаць беларускую мову, калі прыехалі ў Беласток. І яны прыходзяць на нашыя сустрэчы. Гэта для мяне вельмі цікава.

Бліжэйшая „Моўная кавярня” адбудзецца 5 лютага ў 18.00 у беластоцкай кавярні „Фама”.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі