„Мова нанова ў Беластоку”: Традыцыйныя лялькі-скруткі ад Ірыны Новік
Ужо сёння, 28 лістапада, — чацвёртыя заняткі другога сезону „Мова нанова ў Беластоку”.

Разам з госцяй, журналісткай Ірынай Новік можна будзе зрабіць традыцыйныя лялькі-скруткі і даведацца, для чаго іх выкарыстоўвалі, чаму ў іх няма твару і чаму іх рабілі без выкарыстання іголак.
Дзе: MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44)
Вядучыя: Марыя Грыц і Юлія Міхайлава.
“Мова Нанова” — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
