«Мова Нанова» ў Варшаве. Госць – лідар гурта «РСП» Павел Гарадніцкі
13 снежня ў Варшаве адбудзецца чарговы занятак моўных курсаў «Мова Нанова». Госць сустрэчы — акцёр, рэжысёр, музыка, лідар гурта «РСП» Павел Гарадніцкі.

Удзельнікаў чакае любімая, родная тэма «Трасянка».
Павел Гарадніцкі падзеліцца лайфхакамі, як лупіць трасянку з асалодай і калі прыйдзе мова. А яшчэ адкажа на пытанні «пражызнь». Музыка таксама будзе, абяцаюць арганізатары.
Пачатак а 18:30.
