«Мова нанова» ў Варшаве. Госць сустрэчы – Андрусь Такінданг
Модныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» мяняюць лакацыю. Цяпер заняткі будуць праходзіць у Беларускім моладзевым хабе (Plac Konstytucji, 6 Warszawa).
Бліжэйшы занятак адбудзецца 15 лістапада а 18-30 на новым месцы.
Гэтым разам у госці завітае мастак, паэт, тэлевядучы і музыкант гурта Recha Андрусь Такінданг.
Таксама ў праграме гульні, інтэрактывы, падарункі і кава/гарбата.
Для дзетак будзе арганізавана арт-зона.
Арганізатары нагадваюць пра неабходнасць трымацца мераў бяспекі.
Для тых, хто не зможа прыехаць, ёсць магчымасць далучыцца да заняткаў анлайн.
Рэгістрацыя па спасылцы