«Мова нанова з Варшавы»



Пачатак: 26.09 (18:00) У Цэнтры беларускай салідарнасці (Варшава, ul. Oleandrów, 6, metro Politechnika).

Арганізатары вырашылі не чакаць кастрычніка і распачынаюць самыя крутыя бясплатныя курсы беларускай мовы. Запрашаюць на нулявыя заняткі «Мова нанова з Варшавы».

Яны адбудуцца 26 верасня а 18-00 гадзіне ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ul. Oleandrów, 6, metro Politechnika). У праграме інтарактывы, гульні, падарункі. А завершыцца вечар канцэртам Алеся Дзянісава.