„Мова са слоўніка” – рэпартаж прысвечаны Мікалаю Урублеўскаму
У 2008 годзе пабачыў свет “Слоўнік гаворкі бельска-падляшскай”, які складаецца з амаль 20-ці тысяч слоў. Яго аўтар – мовазнаўца Мікалай Урублеўскі, паходзіў з вёскі Храбалы.
Працу над слоўнікам ён пачаў яшчэ ў 1967 годзе, але з-за розных прычын не мог яе завяршыць. Канчатковае ўкладанне слоўніка і яго выданне адбылося дзякуючы старшыні Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, краязнаўцу ды этнографу Дарафею Фіёніку:
– Ён гэтым людзям паказаў, што наша мова таксама можа быць высока на п’едэстале. Ён паказаў у слоўніку 20 тысяч слоў. Слоўнік кожнай мовы мае столькі слоў. Ён паказаў, што гэтай мовай можна карыстацца і выказаць усё.
Рэпартаж „Мова са слоўніка”, прысвечаны Мікалаю Урублеўскаму з Храбалоў і яго слоўніку, пачуем сёння на хвалях нашага радыё ў 14.10 паводле польскага часу, паводле беларускага – на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя