“Муры рухнуць. Жыве Беларусь!”
“Муры рухнуць. Жыве Беларусь!” – глядзіце трансляцыю!
* * *
Пётр Чабан – удзельнік беластоцкага рок-гурта “Рокі”. Ён ініцыятар канцэрту-сустрэчы ў падтрымку свабоднай, дэмакратычнай Беларусі, якая адбудзецца ў суботу 8 жніўня а 19-й гадзіне, паводле беларускага часу. І будзе працягвацца чатыры гадзіны.
Пётр Чабан: Песня, якая зараз прагучала ў эфіры пра смерць Алепа, яна паўстала з думкай пра забытыя ахвяры вайны ў Сірыі. Але чаму мы пра гэта гаворым у кантэксце Беларусі? Вайна ў Сірыі трывае 9 гадоў. Загінулі сотні тысяч чалавек. І наш пасыл дайшоў да сірыйцаў, да Алепа. Адгукнуўся журналіст, які ўвесь час дакументаваў і дакументуе падзеі на сваёй Радзіме. Гэта Амар Халапі.
РР: Журналіста Амара мы пачуем у суботу пры нагодзе іншага мерапрыемства, ініцыятарам якога з’яўляецца гурт “Рокі” і ты таксама.
Пётр Чабан: Так, Амар ведае пра гэтую акцыю і запісаў словы падтрымкі да беларусаў, бо гэтая падтрымка вельмі патрэбная сёння, гледзячы на падзеі ў Беларусі. Бачу тыя эмоцыі, якіх даўно не было ў беларусаў. Бо за столькі гадоў ураду Лукашэнкі многія пагадзіліся з яго кіраваннем. Невялікая краіна ў цэнтры Еўропы 26 гадоў кіруецца вельмі цвёрдай рукой Лукашэнкі. З размоў з журналістамі, якія займаюцца беларускай тэматыкай, пачуў, што ў краіне настрой рэвалюцыйны. Людзі выходзяць, яднаюцца напярэдадні выбараў.
У сувязі з гэтым мы арганізуем у найбліжэйшую суботу ў пабе на вуліцы Варшаўскай, 30 канцэрт “Муры рухнуць. Жыве Беларусь!” Гэта будзе музычны выступ, але не толькі музычны. Гэта будзе публіцыстычная студыя, дзе будуць прадстаўлены госці з Беларусі, Польшчы. Гэта будзе транслявацца на Беларускім Радыё Рацыя і “Белсаце”.
Весці канцэрт будуць Ілона Карпюк і Віктар Сямашка.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя