МУС назвала сваю лічбу беларусаў, якія працуюць за мяжой



У 2022 годзе 5600 беларусаў былі афіцыйна працаўладкаваныя за мяжой. Ліцэнзію Міністэрства ўнутраных спраў на дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Беларусі за мяжой, сёння мае больш за 230 суб’ектаў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. «У асноўным гэта Расія, краіны Еўрапейскага саюза, Кітай», – удакладніў прадстаўнік МУС.

Польшча мяжа

Пры гэтым каля месяца таму на брыфінгу старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна заявіла, што звесткі аб беларусах, якія зʼехалі з краіны, «трагічныя для нацыянальнай эканомікі». Паводле яе слоў, міграцыйныя працэсы, няхай і не ў такіх маштабах, як у 2020-2022 гадах, працягваюцца, за два гады краіна страціла 140-170 тыс. грамадзян.