Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах запрашае на Міжнародныя дні спадчыны
15 верасня ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах а 17 гадзіне пачнецца юбілейны канцэрт з нагоды 15-годдзя Студыі фальклору падляшскіх беларусаў “Жэмэрва”. «Перад канцэртам пройдзе “Студзіводы Сегеневічаў”, які пачнецца а 13-й», — кажа дырэктар Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:
— Малы семінар пра малыя Бацькаўшчыны. Тое, чым мы займаемся, што ў цэнтры нашай увагі — малыя Бацькаўшчыны. Не толькі таму, што назва музея такая. Пагаворым пра вёску Катлы, прэзентуем 57-ы нумар “Бельскага гасцінца”. У гэтым нумары ёсць кампакт-дыск з абрадавымі песнямі Пінскага Пасесся.
Унядзелю 16 верасня, музей запрашае ў вёску Раманоўка, дзе з 14-й пачнецца Свята вёскі – у праграме мерапрыемства супольная малітва, адкрыццё выставы, канцэрты. Усё гэта ладзіцца ў рамках Міжнародных дзён спадчыны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя