Музей памяці Сібіры прадставіў кнігу пра вайну ва Украіне і „расейскі мір”
У гадавіну расейскай агрэсіі супраць Украіны ў Музеі памяці Сібіры адбылася прэзентацыя новай кнігі-рапарта дырэктара ўстановы, прафесара Войцеха Слешыньскага пад назвай „Вайна ва Украіне і ідэя расейскага міру”.

Больш падрабязней пра кнігу распавёў Загадчык навуковага аддзела Інстытута даследаванняў імя Навакоўскага Музею памяці Сібіры Марцін Звольскі:
– Гэта кніга з’явілася, каб адукоўваць, каб паказаць, што тое, што здарылася ва Украіне ў мінулым годзе, не з’яўляецца падзеяй адарванай ад рэчаіснасці, а мае шырэйшы гістарычны кантэкст. Асабліва рыторыка, якая ўжываецца Пуціным. Мы бачым, што такія ж самыя метады ўжываліся ў 1939 на тэрыторыі ўсходняй Польшчы, якая была акупаваная Савецкім Саюзам. Нічога не змянілася, гэтыя аналогіі прадстаўлены ў кнізе прафесара Слешыньскага.

Кніга-рапарт „Вайна ва Украіне і ідэя расейскага міру” даступная ў анлайн-краме і ў Музеі памяці Сібіры. Выданне напісана на 4 мовах: ангельскай, гішпанскай, польскай і ўкраінскай.

Беларускае Радыё Рацыя
