Музей Памяці Сібіры прадставіў летнюю праграму для наведвальнікаў
Падчас інфармацыйнай сустрэчы ў Музеі Памяці Сібіры прадставілі дэталі адукацыйнай праграмы, падрыхтаванай да летніх канікул 2023 года.
Кажа кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:
-Мы прымаем на канікулах перадусім арганізаваныя групы. Падрыхтавана серыя ўнікальных варштатаў, якія для груп даступныя з аўторка да пятніцы, чатыры разы ў дзень. Заняткі будуць праходзіць не толькі ў залах для варштатаў, але і часткова ў экспазіцыйнай зале. Гэта выдатная магчымасць за кошт аднаго білету, а цана яго толькі 10 злотых з асобы, скарыстацца з варштатаў і паглядзець пастаянную выставу і даведацца штосьці новае пра гісторыю Сібіры.
Акрамя гэтага цэлы чэрвень у Музеі будуць праходзіць адмысловыя адукацыйныя майстэрні для моладзі «Ад дэпартацыі да знішчэньня – лёс габрэяў на Беласточчыне пад дзьвюма акупацыямі». Уваход бясплатны пасля пацверджання браніравання.
Рэгістрацыя на ўсе мерапрымствы на [email protected].
Колькасць груп абмежаваная.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя