Музей Памяці Сібіры прадставіў травеньскі «Экспанат месяца»
Музей Памяці Сібіры ў Беластоку прадставіў «Экспанат месяца» – памятныя рэчы сям’і Вайтасевічаў, якія змаглі выехаць з СССР і трапілі ў Ізраіль, дзякуючы «амністыі» 1941 года і Арміі Андэрса.
Кажа кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:
– Была з намі пані Ірэна Іваноўска. З бацькам і маці былі арыштаваныя, і з ваколіц Львова трапілі да Казахстана. Бацька ўступіў у армію генерала Андэрса. А маці з дачкой апынуліся ў эвакуацыі, трапілі на Блізкі Усход, трапілі ў Палестыну. І там былі арганізаваны польскія школы. Ведаем дакладна, што з Савецкага Саюза на Блізкі Усход было эвакуявана каля 120 тысяч людзей.
Па словах Пятра Паплаўскага, інфармацыю, у тым ліку пра беларусаў, якія трапілі ў Армію Андэрса і раз’ехаліся па ўсім свеце, можна знайсці ў агульных спісах Польскага інстытута і музея генерала Сікорскага ў Лондане.
Беларускае Радыё Рацыя