Музей памяці Сібіры выпусціў новы каталог-фотаальбом „Матка”
Да Дня маці Музей памяці Сібіры прадставіў новы каталог – фотаальбом пад назвай „Матка”, дзе прадстаўлены архіўныя фотаздымкі жанчын, што былі высланыя ў Сібір. Палова з іх – паходзіць з тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літвы.
Кажа ўкладальніца каталога, загадчыца аддзела збораў музею Катажына Слівоўска:
– Мы хацелі гэтым каталогам падзякаваць усім нашым ахвярадаўцам за экспанаты, якія нам перадаюцца. Паказанне асобных гісторый, асобных жанчын, маці, якія павінны былі рэалізоўваць сваё мацярынства ў Сібіры і Казахстане. Жыхаркі былых усходніх ваяводстваў міжваеннай Польшчы. У нас ёсць фотаздымкі на якіх, сярод іншых, паказаныя жыхаркі з тэрыторыі Беларусі.
Выданне даступнае для пакупкі ў краме Музея памяці Сібіры. Акрамя гэтага жадаючыя запрашаюцца ў музей у пятніцу 26-га мая а 14.45 і ў суботу 27-га мая а 17.45 запрашаюцца на ўнікальную экскурсію па пастаяннай экспазіцыі па слядах сібірскіх маці.
Беларускае Радыё Рацыя