Музей Сібіры ў Беластоку збірае артэфакты
У Музеі памяці Сібіры адкрылася сучасная майстэрня па працы з прадметамі на папяровай аснове. Майстэрня выкарыстоўвае сухі і вільготны метады працы з дакументамі.
Кажа прадстаўніца аддзелу калекцыянавання музея Ганна Беляўска-Пухальска:
– Заканадаўства прадугледжвае вываз дакументаў за мяжу і з-за мяжы. Пасля праходжання адпаведных працэдур можна купіць такі аб’ект ці прыняць у музей.
Кіраўніцтва Музея памяці Сібіры звяртаецца да ўсіх з просьбай дапамагчы ў зборы рэчаў, звязаных з дэпартацыяй у Сібір. Гэта могуць быць паўсядзённыя прадметы побыту, фотаздымкі, дакументы ды іншыя рэчы.
Беларускае Рады Рацыя
