Музей войска ў Беластоку запрашае на “Уікенд з культурай” у Дзесяцінах



Музей войска ў Беластоку запрашае жыхароў горада правесці выхадныя 1 – 2-га ліпеня на чарговым «Уікендзе з культурай», які пройдзе ў раёне Дзесяціны.

Кажа супрацоўніца Музея Мажэна Вільчко:

– Музей войска ў Беластоку рэалізуе праект, скіраваны на жыхароў Беластока. І ў бліжэйшы ўікенд 1 – 2 ліпеня запрашаем у Дзесяціны.  У суботу будзем гасцяваць у філіяле Падляшскай бібліятэкі на вуліцы Гаёвай. І там запросім удзельнікаў на варштаты. У нядзелю ў пачатковай школе № 38 арганізуем культурніцкі пікнік. Сардэчна запрашаем!

Наведвальнікаў «Уікенда з культурай» чакаюць выстава, майстар-класы, гульні, гістарычны шпацыр і культурны пікнік.

Падрабязная праграма: https://mwb.com.pl/mwb2017/weekend-z-kultura-na-dziesiecinach/.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і Музея