„Музей Вольнай Беларуcі” працягвае сваю працу ў Варшаве
Прастора з’явілася ўлетку 2022-га. З таго часу там адбываліся сустрэчы з палітыкамі і прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, рэканструкцыя Плошчы Перамен, мультымедыйныя выставы і арт-маркеты нацыянальнага накірунку, заняткі па народных танцах, паказ дыяфільмаў і шматлікае іншае.
Гэтак жа ў музеі ёсць і памяшканне з сімвалічнымі рэчамі. Сярод іншага там захоўваецца і вясельная сукенка БЧБ-нявесты, і мастацкія творы, прысвечаныя выбітным беларусам.

Пра адметныя экспанаты распавядае кіраўнік „Музея Вольнай Беларуcі” Наталля Задзяркоўская:
– Усе каштоўныя для мяне, можа, для мяне асабіста. Хлопец, які прынёс гумовую кулю, якую атрымаў падчас нават не ўдзелу ў пратэсце. Проста ў жніўні 2020 года ён выйшоў праводзіць дзяўчыну, і такіх гісторый шмат. І атрымаў яе, дасталі з яго гэтую гумовую кулю. Я ў першы раз убачыла яе памер.
Калі нават заходзяць, напрыклад, украінцы ці пачынаецца тэма “вось вы такія былі мірныя, чаго баяліся”, і я паказваю гэтую гумовую кулю і яе памеры. Быў з нашага боку мірны пратэст, а як на гэты пратэст рэагавалі сілавікі – наглядны такі прыклад. Гэта мяне ўразіла, і хлопец уразіў.
Расказваў пра той момант проста беларус, які ніколі не цікавіўся палітыкай, з атрыманнем гэтай кулі як ён стаў вельмі палітычна актыўным, зараз ён у Польшчы. Тыповая гісторыя беларуса: мяне не датычылася палітыка, я не цікавіўся, а вось калі сам асабіста сутыкнуўся з тым, што рабілі сілавікі, пабачыў навокал. Гэта актыўны з такіх беларусаў, які застаецца яшчэ і сёння актыўным.
Пра тое, чым цяпер жыве „Музей Вольнай Беларусі”, Наталля Задзяркоўская распавядзе сёння, у пятніцу, 28-га кастрычніка, на Беларускім Радыё Рацыя. Пачатак праграмы – 20:30.
Беларускае Радыё Рацыя
