Музей вёскі запрашае на дажынкі
Абрады, звязаныя са святам дажынак, узгадваюць у Беластоцкім музеі вёскі. Жніво сярпом і характэрнымі для паўночна-ўсходняй Польшчы звычаямі прыцягаюць у музей шмат гледачоў. „Чакаем шмат цікавых прэзентацый, між іншым – паказ абраду “Перапеўкі”, – кажа Вера Нічыпарук з калектыва “Малінкі” з Маліннік.
– Калі заставалася на полі апошняе збожжа, яно звязвалася ў снапок, ставіўся калочак, абвязваўся саломаю ці стужкамі, ўпрыгожваўся, каб прыносіў багацце.
У час дажынак адбываецца таксама канцэрт лаўрэатаў фестываля “ Даўнія песні – маладыя галасы”. На сцэне апрача літоўскіх і польскіх выступілі беларуская гурты: “Малінкі” з Маліннік ды “Расспяваны Гарадок”.
Лукаш Леанюк, Беларускае радыё Рацыя, Беласток