Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах – 30 гадоў



У траўні музей правядзе мерапрыемствы прымеркаваныя да гэтага юбілею. Сярод іх 13-я падляшска-палескія сустрэчы «Там па маёвай расе». «Першая сустрэча адбудзецца ўжо 6-га траўня ў месцы, дзе паўстаў наш музей ды існуе да гэтай пары — у Студзіводах». Кажа дырэктар музея, Дарафей Фіёнік:

— Мы пачынаем на Юр′я. Можна нас сустрэць у полі у Старых Порубах: Жэмэрва і нашы госці. Будзем абыходзіць жыта і спаўняць абрад. У суботу пасля Юр′я паедзем у Курашэва, гміна Чыжы, дзе таксама будзе карагод валачобнікаў па вёсцы, абход жыта і танцы пра капэле. У правадную нядзелю ўжо 4-ты год мы едзем да Рагачоў, Медывежыкаў, Левашоў, Мікулічаў і там таксама будзе валачобны карагод, з рагулькаю, канцэрт ля леснічоўкі.  

Таксама 22-га – 24-га траўня музей ладзіць «Дні славянскай пісьменнасці» якія пройдуць у Бельску-Падляшскім. Сябры ўстановы рыхтуюць і выставу артыкулаў пра Музея малой бацькаўшчыны, якія змяшчаліся на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» на працягу апошніх 30-ці гадоў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя