Музыка, актывіст і асветнік: Канстанцін Ахроменка



Канстанцін Ахроменка – сын вядомага беларускага пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі. Косця вёў актыўнае палітычнае жыццё ў Беларусі: удзельнічаў у партыі БНФ, Руху „За Свабоду”, удзельнічаў у пікетах у кампаніі Лагвінца і Губарэвіча. У 2016 міліцыянты зламалі яму нагу, а ў 2017 пасадзілі на Дзень Волі на содні. Быў змушаны выехаць у Польшчу, каб працягваць вучыцца.

– Спачатку на БНФ хадзіў. Пазней быў на Плошчы. Пасля Дня Волі ў 2016 годзе міліцыянты мне зламалі нагу. У 2017 годзе пасадзілі на 12 содняў. Выйшаў і даведаўся, што ўжо не навучаюся ў Акадэміі музыкі. Паехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага вучыцца. Як музыка прымаю ўдзел у канцэртах, прысвечаных беларускай культуры. Я яшчэ раблю асветніцкую працу, у мяне ёсць некалькі паблікаў, чат, старонкі ў сацыяльных сетках. Займаюся беларускай дыяспарай ва Ўроцлаве.

Цяпер Кастусь жыве ў Польшчы, як музыка грае на канцэртах, сярод якіх і канцэрты на Дзень Волі. Працягвае ўдзельнічаць у беларускіх пікетах ва Ўроцлаве, а таксама займаецца асветніцкай дзейнасцю: мае свой канал у тэлеграме, ВК і на Фэйсбуку.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя