Музыка без засцярог
„Музыку без засцярог» зайгралі ў Гайнаўцы. У Беларускім музеі выступілі рок-гурты з Беларусі ды Польшчы.
Ідэя мерапрыемства – аб’яднаць на адной сцэне беларускамоўныя ды польскамоўныя гурты – заслугоўвае пахвалы, кажа вакалістка гурту Ilo&Friends Ілона Карпюк:
– Трэба, каб у Гайнаўцы – горадзе, дзе жывуць і беларусы, і палякі, былі такія мерапрыемствы, дзе будзе гучаць польская і беларуская мовы.
Акрамя Ilo&Friends, на сцэне ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы выступіла таксама «Сцяна» з Берасця, і Bang Bang з Легіянова (Польшча).
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
[Not a valid template]
Фота аўтара