“Музыка без засцярог” у Гайнаўцы
Музыка якая яднае, ліквідуе падзелы, прадузятасць і нясе станоўчы змест. Такі галоўны пасыл серыі рок-канцэртаў “Музыка без засцярог”, якія ўжо амаль два дзясяткі гадоў ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Канцэрты падтрымлівае агульнапольская кампанія “Музыка супраць расізму”.
Гаворыць дырэктар Беларускага музею ў Гайнаўцы – Тамаш Ціханюк:
– Хацелася, каб на адной сцэне выступалі рознамоўныя гурты польска-беларускія. І каб выступалі яны для публікі польска-беларускай. Часам людзі проста не ведалі, што ёсць вельмі добрыя беларускія гурты, якія граюць беларускі рок.
Канцэрт з серыі “Музыка без засцярог” сёння праходзіць на сцэне „Мозайкарні” пры Беларускім музеі ў Гайнаўцы. Выступяць „Вандроўнік Дэ Паў” і легенда польскага панк-рока „Cela nr 3”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя