„Музыка без засцярог” загучыць у Гайнаўцы
„Музыка без засцярог” – гэта канцэрты, на якіх музыка аб’ядноўвае, разбурае падзелы, забабоны, нясе добры пасыл. Менавіта таму на сцэне прадстаўлены калектывы з Польшчы і Беларусі, якія выступяць на польскай і беларускай мовах. А канцэрты падтрымліваюцца агульнанацыянальнай кампаніяй „Музыка супраць расізму”.
Арганізатар мерапрыемства – Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Ужо 15 гадоў гучыць „Музыка без засцярог”. Гэта каля 30 канцэртаў з 45 польскімі і беларускімі гуртамі. За ўсе гэтыя гады выступілі, між іншым, такія гурты, як: ZERO 85, RIMA, RE1IKT, ILO & FRIENDS, Children, LONDON 70, ŚCIANA, INDIGA , PANTA KOIN, 5SET5, SILENT HILL, PACK, KREHA, DESANT, RETRO BEATS, BANG BANG.
Мерапрыемства адбудзецца 11 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Беларускім музеі (сцэна ў мазаікарні), вул. 3 мая, 42.
Выступяць: BOBBY FROM PERU( Беласток), OBRAZ KONTORLNY, (Падляшша), MOSKWA (Лодзь), RE1IKT (Менск).
Уваход вольны!
Паводле прэс-рэлізу