“Мы не можам заставацца абыякавымі да гэтай падзеі”
“Мы не можам заставацца абыякавымі да гэтай падзеі”. Беларусы Уроцлава зладзілі акцыю ў падтрымку беларускага партала TUT.BY, які рэжым Лукашэнкі заблакаваў у Беларусі.
Акцыя адбылася 19 траўня а 19 гадзіне на плошчы Вольнасці, каля будынку Уроцлаўскай філармоніі.
Удзельнікі акцыі падзяліліся сваімі думкамі наконт апошніх падзеяў: “Дыктатар не перастае змагацца з любым праяўленнем актыўнасці, якая супярэчыць яго інтарэсам. Блакада партала і пераслед яго кіраўніцтва з’яўляюцца яшчэ адным доказам таго, што незалежная журналістыка адзіны з галоўных ворагаў рэжыму. Мы не можам заставацца абыякавымі да гэтай падзеі і тым самым паказваем, што нас па-ранейшаму вельмі шмат, мы моцныя і праўда на нашым баку. А яшчэ нам усім ёсць, за што змагацца.”
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя