“Мы самі пішам вершы”
“Мы самі пішам вершы”- такі назоў маюць першыя заняткі для ўдзельнікаў сёлетніх “Сустрэч Зоркі”. Майстар-клас па журналістыцы зладжаны тыднёвікам “Ніва” для дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ў Падляшскіх школах. Заняткі будзе весці Міраслава Лукша.

Кажа арганізатар сустрэч Ганна Кандрацюк-Сверубская:
– Міра Лукша – вельмі вядомая паэтка, яе вершы можам сустрэць у кожным выпуску “Зоркі”. Хачу дадаць, што гэтыя творы ўзнікаюць у наш час, вельмі часта за гадзіну перад тым, як газета пойдзе ў друк.
Удзельнікаў сустрэч чакаюць таксама экскурсія па Белавежскай пушчы і практычныя заняткі па карэспандэнцкіх допісах “Мы самі пішам інфармацыю”.
Беларускае Радыё Рацыя
