Мясцовыя абрады – на сцэне Гарадоцкага цэнтра культуры
“Абрады і звычаі гарадоцкай зямлі” паказалі на сцэне Гміннага цэнтра культуры. Прысутныя мелі магчымасць паглядзець сем пастановак у выкананні дзяцей, моладзі і дарослых жыхароў Гарадка.
Гэта першае такога кшталту мерапрыемства, якое ўпішацца ў культурны каляндар года, кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры Юрка Астапчук.
– Гэтая ідэя зарадзілася не толькі ў мяне і ў думках маіх супрацоўнікаў, якія працуюць у гмінным Цэнтры культуры ў Гарадку. Была ідэя, каб зрабіць такі канцэрт, але гэта адбылося толькі дзякуючы таму, што жыхары Гарадка сказалі, што трэба. Значыць – будзем рабіць.
Хоць “Абрады і звычаі Гарадоцкай зямлі” былі зладжаныя ўпершыню, мерапрыемства прыцягнула поўную залу гледачоў.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Гарадок
Фота аўтара