Мясцовыя выбары ў Польшчы. Партыі вылучаюць сваіх кандыдатаў



Будова дарогаў і новых кватэр для жыхароў ваяводства, а таксама рамонты чыгуначнай інфраструкруры. Гэта галоўныя пастулаты кандыдата ў Соймік Падляшскага ваяводства ад Кааліцыі аб’яднаных правых сіл.

Паводле палітыкаў ў бліжэйшы час адрамантаваныя будуць 15 чыгуначных вакзалаў, між іншым у Бельску-Падляшскім, Чаромсе ды Сямятычах. Паводле Артура Косіцкага з партыі Закон і Справядлівасць, самыя важныя гэта дарожныя інвестыцыі – Via Carpatia i  Via Blatica.

— Гэта ключавыя камунікацыйныя шляхі для эканамічнага развіцця нашага. Асабліва Via Carpatia, бо гэта праект, які адзнз трох праекта, што упісваюцца у фонд Трохмор’я, які, па ацэнках экспертаў, будзе ствараць інвестыцыі у памеры не меншым за 100 мільярдаў еўра.

Паводле абяцанняў урада працы на польскім адрэзку Via Carpatia завершацца да 2025 года. Траса дарогі С-19павяде ад польска-славацкай да польска-беларускай мяжы.

У склад кааліцыі Кааліцыі аб’яднаных правых сіл уваходзіць 5 партыі: Закон і Справядлівасць, Пагадненне, Польскія правыя, Свабодныя і Салідарныя, а таксама Салідарная Польшча. Самаўрадавыя выбары ў Польшчы адбудуцца 21 кастрычніка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток