Мяжа – бар’ер паміж рознымі палітычна-эканамічнымі сістэмамі
Польская ўсходняя мяжа надалей застаецца своеасаблівым бар’ерам паміж рознымі палітычна-эканамічнымі сістэмамі. Таму нельга пазбегнуць абавязковых кантрольных працэдураў, асабліва з улікам таго, што гэта таксама мяжа Еўрапейскага звязу, – адзначае кіраўнік польскай мытнай службы Яцэк Капіца.
Ён падкрэслівае, што ў гэтай сітуацыі неабходна знаходзіць пэўныя арганізацыйныя рашэнні,:
– Праводзім арганізацыйныя дзеянні, дзякуючы якім тавары і людзі будуць перамяшчацца праз мяжу з найменшымі перашкодамі. Там, дзе тое мажліва, паўстануць новыя пераходы. Павінен быць абмен інфармацыяй пра фуры, якія прыязджаюць, пра тавары.
Такі абмен інфармацыяй дазволіць не толькі паскорыць афармленне дакументаў і тавараў на мяжы, але таксама дапаможа выкрываць парушальнікаў і змагацца з нелегальным бізнесам, – дадае шэф Мытнай службы Польшчы Яцэк Капіца.
Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя